Снег знёс агароджы з даху “Азёрнага”

|

На адным з новых карпусоў за зіму назапасілася столькі снегу, што падчас адлігі не спрацавалі нават адмысловыя загароджы. Гэтыя металічныя канструкцыі нават стварылі дадатковую небяспеку, бо абрынуліся з даху разам са снегам. Непадалёк ад гэтага месца ўдзень дзеці выляплялі снегавікоў.

Уначы мы пачулі такі грукат, што нават перапалохаліся. Але ўсё хутка сціхла, таму мы зразумелі, што гэта, хутчэй за ўсё, снег. Зраніцы мы моцна здзівіліся, калі пабачылі раскарожаныя агароджы, якія звісалі з даху, – падзяліліся з карэспандэнтам ТС уражаннямі людзі, якія зараз адпачываюць у санаторыі.

У той жа дзень абрынуўся таксама і снег з корпуса сталовай, акурат на шырокі ганак. Па шчаслівай выпадковасці гэта адбылося ў той час, калі абед ужо скончыўся. Пад “лавіну” ніхто не патрапіў.

Найчасцей снег абвальваецца ўвесь і адразу з дахаў, крытых металадахоўкай. Менавіта такі матэрыял выкарыстаны на дахах санаторыя, месца масавага скаплення людзей. Цікава, чаму адміністрацыя не праводзіць адмысловыя расчысткі такіх дахаў?

Фота Дар’і Фядотавай