Борыс супраць санкцый у дачыненні да Беларусі

|

Яна заклікала таксама да спрашчення працэдуры выдачы шэнгенскіх візаў для грамадзян нашай краіны.

Як паведамляе Польскае радыё, Борыс (на здымку) у Брусэлі хоча размаўляць не пра сітуацыю вакол польскай меншасці, але пра праблемы ўсяго беларускага грамадства.

У Брусэль прыехаў таксама адзін з лідераў беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч.

З яго пункту гледжання, фінансавая падтрымка, абяцаная Беларусі ў межах Праграмы Ўсходняга Партнёрства, можа быць прыпынена.

– Беларусь атрымлівае падарункі, але, на мой погляд, супрацоўніцтва міжнародных структураў павінна засноўвацца на правах чалавека. Падарункі пад ёлку кладуцца дзіцяці, якое штосці робіць. Калі яно паводзіць сябе сябе кепска, то мусіць быць пакаранне. Беларусь патрабуе грошы, але не можна весці дыялогу любой цаной – заявіў у Брусэлі Мілінкевіч.

Анжэліка Борыс і Аляксандр Мілінкевіч сустрэліся ў Брусэлі з польскімі еўрадэпутатамі і старшынём Еўрапейскага Парламенту Ежы Бузэкам.

Апошні пасля гэтай сустрэчы паведаміў, што Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю аб Беларусі пасля больш грунтоўнага азнаямлення з сітуацыяй у нашай краіне.

Хочам спраўдзіць, як выглядае сітуацыя на Беларусі, і пасля гэтага прыняць канчатковую рэзалюцыю еўрапейскага парламента – заявіў Е.Бузэк пасля сустрэчы з А.Борыс і А.Мілінкевічам.

Плануецца, што разгляд справы СПБ адбудзецца на пачатку сакавіка, пасля вяртання чатырохасабовай надпартыйнай місіі ЕС з Беларусі, якая накіруецца туды адмыслова для азнаямлення з сітуацыяй – паведамляе “Наша Ніва”.

 

Фота Юліі Дарашкевіч, “Наша Ніва