“Масакра” запланавана на пятніцу
На думку крытыкаў, у фільме ёсць ўсё, каб зацягнуць гледача ў кіназалы: шляхта, пярэваратні, каханне, містыка, Беларусь 19 стагоддзя, зорныя акторы.
Бюджэт “Масакры” склаў каля 5 міліярдаў рублёў.
>
Першы паказ фільма ў Гродне адбудзецца 12 лістапада ў 19.10. Кошты квіткоў – ад 7 да 12 тыс. рублёў.
У “Чырвонай зорцы” стужка будзе паказвацца штодня на працягу тыдня. Затым яе можна будзе паглядзець у кінатэатры “Кастрычнік”.
На здымку: эпізоды з “Масакры”.
Фота Аляксея Бібікава