Тры гады, 30 км., 20 еўра. Чакаем красавіка?

|

Як паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на намесніка міністра замежных спраў Валерыя Варанецкага, у спрошчаным парадку перасякаць дзяржаўную мяжу будуць жыхарамі прыгранічных мясцовасцяў (30 км. па абодва бакі ад мяжы), якія маюць дакументальнае пацвярджэнне пастаяннага пражывання на гэтай тэрыторыі не менш чым тры гады.

Дазвол на спрошчанае перасячэнне мяжы дае права знаходзіцца на прыгранічнай тэрыторыі дзяржавы іншага боку не больш чым 30 дзён кожны раз з дня перасячэння мяжы, але ўвогуле не больш чым 90 дзён на працягу кожных шасці месяцаў.

Памер збору за прыняцце і разгляд заявы аб выдачы дазволу складае 20 еўра.

На думку сп. Варанецкага, рэалізацыя палажэнняў пагаднення можа пачацца ў красавіку 2011 г.

 

Нагадаем, што аналагічныя дамовы беларускі бок падпісаў з Літвой і Латвіяй.

 

На здымку: чарга на памежным пераходзе ў Брузгах.