Тэлерадыёкампанія «Гродна» распачала радыёвяшчанне на польскай мове

|

Праграмы будуць выходзіць ад 8.00 да 9.00 і ад 21.00 да 22.00 на частаце 103 FM на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Першапачатковай мэтай стварэння радыё з’яўляецца інфармаванне жыхароў памежных рэгіёнаў Беларусі і Польшчы аб жыцці ў рэгіёне і краіне.

 

Па словах дырэктара тэлерадыёкампаніі Мікалая Мельянчэнка, разнастайная інфармацыя і дынамічны фармат радыё будуць цікавы як гарадзенцам, так і жыхарам Польшчы. У праграме акрамя блокаў навін будуць інтэрв’ю на разнастайныя тэмы, музыка, прагноз надвор’я і інш.

 

У перспектыве, падкрэсліў дырэктар радыёкампаніі, вывучэнне пытанняў пашырэння польскамоўнага радыё і вяшчання яго на іншых частотах.

Паводле belta.by