Літоўскія памежнікі пачалі патрабаваць дэкларацыі на паліва ў баках машын

|

 

На спецыяльных бланках давядзецца пазначаць паказанні адометра, умяшчальнасць бака, від паліва і яго колькасць,  паведаміла  ru.delfi.lt.

Другі экзэмпляр дэкларацыі кіроўца павінны захоўваць увесь час, пакуль у машыне застаецца паліва, увезенае на ільготных умовах.

Яго забаронена выкарыстоўваць у іншых транспартных сродках, зліваць з бакаў, прадаваць альбо перадаваць бясплатна.

 

Каб спыніць ценявы гандаль, прэм’ер-міністр Альгірдас Буткявічус прапанаваў увогуле абмежаваць увоз паліва ў баках вялікагрузных машын, аднак рашэнне яшчэ не прынятае.

Буткявічус агучыў інфармацыю, што за суткі з Беларусі ў Літву ўвозіцца больш за 1 мільён літраў паліва. 

Толькі летась літоўскія праваахоўнікі закрылі 70 нелегальных заправак.

 

Літоўская нацыянальная асацыяцыя перавозчыкаў Linava у сваю чаргу ініцыявала зварот кіраўнікоў Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарта, Асацыяцый перавозчыкаў трох балтыйскіх краін і Польшчы да ўрадаў гэтых краін з просьбай аадкласці гэтыя планы.

Паводле асацыяцыі перавозчыкаў, такі крок можа дыскрымінаваць перавозчыкаў ЕС на фоне іх канкурэнтаў з Усходу.

 

Здымак tutgrodno.com