Гарадзенцы найчасцей купляюць беларускае

|

Як паведамляе БелТА, беларускай вытворчасці 81,9% прададзенага ў рэгіёне абутку, 81,1% – верхняй вопраткі, 87,6% – панчошна-шкарпэтных вырабаў, 82,9% – трыкатажу, 81,9% – лядоўняў, 73,3% – будаўнічых матэрыялаў, 35,3% – рыбы, 91% – піва, 78,4% – сокаў, 78,98% – макаронных вырабаў, 77,8% – дзіцячага харчавання, 27,1% – расліннага алею, 47,5% – сінтэтычных мыйных сродкаў, 22% – садавіны.

 

Імпарт спажывецкіх тавараў за 2013 год на Гарадзеншчыне скараціўся на 10,4 мільёна даляраў (5,6%).

 

Паводле статыстыкі, у 2013 годзе кожны жыхар Гарадзеншчыны ў сярэднім набыў тавараў на 27,1 мільёна рублёў.  Гэта больш, чым у іншых рэгіёнах Беларусі.

 

Здымак simon.ua