Аўтамабіль амбасады Турцыі затрымалі на мяжы з кантрабандай
Іх перавозіў грамадзянін Турцыі.
Супрацоўнік, які не мае дыпламатычнага статуса, ехаў на машыне амбасады Турцыі ў Мінску, піша ru.delfi.lt.
Ён, хутчэй за ўсё, паспадзяваўся, што літоўскія памежнікі прапусцяць дыпламатычны аўтамабіль без дагляду.
Аднак супрацоўнікі памежнай службы ў Мядзінінкаі ўсё ж зазірнулі ў салон і ўбачылі, што машына забіта блокамі цыгарэт.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы распачала дасудовае расследванне ў сувязі з кантрабандай 21 блока (10 500 шт) тонкіх цыгарэт.