Эксперымент у гарадзенскіх паліклініках: да тэрапеўта па жывой чарзе

Паводле галоўнага ўрача паліклінікі №4 Святланы Лазуты, эксперымент тычыцца толькі ўчастковай службы.

 

Дактары прымаюць пацыентаў 4 гадзіны ў дзень замест трох, а адзін раз на тыдзень нават пяць.

Рэгістратура арыентуе пацыентаў дыферэнцыраваць час, каб у першую гадзіну прыёму прыходзілі тыя, хто мае вострую патрэбу, наступныя 2 гадзіны – хранічна хворыя, а ў апошнюю гадзіну – на паўторны прыём.

 

Такім чынам адміністрацыя спадзяецца зрабіць дапамогу тэрапеўтаў больш даступнай і зменшыць колькасць выклікаў урача на дом.

“Вузкія” спецыялісты, як раней, вядуць прыём у “эксперыментальных” паліклініках паводле папярэдняга запісу.