У Гродзенскай вобласці канфіскацыя пагражае шасці аўтамабілям

|

24 кастрычніка ў Гродне затрымалі пьянага кіроўцу “Пежо”, які вёз дачку ў дзіцячы садок. Наступным – кіроўцу “Аўдзі”.

Ён ехаў дамоў пасля пьянкі з сябрам.

Вырашэння лёсу чакае “Фальксваген”, што збіў пешахода, “Форд”, на якім вярталіся дамоў сябры пасля вечарынкі з алкаголем. У Ваўкавыску і Наваградку машын могуць пазбавіцца ўладальнікі “Фальксвагена” і “Міцубісі”.

 

Нагадаем, паводле зменаў у заканадаўстве, за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, калі кіроўца трапіцца ў першы раз, цяпер пагражае штраф да 13 мільёнаў рублёў (замест ранейшых чатырох з паловай) і пазбаўленне правоў тэрмінам да 3 гадоў.

Калі пьяны кіроўца трапіцца за рулём другі раз цягам года (адлік ідзе з 25 кастрычніка 2012 года!), ён нясе крымінальную адказнасць: абмежаванне альбо пазбаўленне волі тэрмінам да 2 гадоў з штрафам альбо пазбаўленнем правоў. КК таксама прадугледжвае канфіскацыю аўтамабіля, на якім ехаў кіроўца-парушальнік. Прычым не мае значэння, каму належыць гэты транспартны сродак (за выключэннем выпадкаў угону).

 

Першым, хто страціў машыну за пьяную язду, стаў мінчук 1985 года нараджэння.

14 лістапада суд канфіскаваў аўтамабіль Fiat (машына зарэгістраваная на іншую асобу), а кіроўца пакараны 1,5 гадамі папраўчых прац з утрыманнем 20% заробку, пазбаўлены правоў кіроўцы на 3 гады і павінны выплаціць штраф у памеры 39 мільёнаў рублёў.