У Гродне ўдзельнік кампаніі “Права выбару” адмовіўся ад назірання пасля таго, як яго жонцы прыгразілі звальненнем

|

Удзельнік кампаніі “Права выбару-2016” Віталь Раманчук адмовіўся ад назірання за выбарамі пасля таго, як яго жонцы прыгразілі звальненнем з працы. Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі, піша naviny.by.

Цягнік Гродна-Варшава-Кракаў плануюць запусціць у верасні

|

Паводле слоў першага намесніка начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі Андрэя Кашко, у верасні плануецца пусціць цягнік Гродна-Варшава-Кракаў. Пра гэта чыноўнік заявіў 4 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, пішуць naviny.by.

Новы кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама: Лукашэнка паставіў “вялікія і сур’ёзныя задачы”

|

Уладзімір Краўцоў, прызначаны сёння на пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама замест Сямёна Шапіры, паведаміў БелаПАН, што Аляксандр Лукашэнка ўжо паставіў перад ім пэўныя задачы.

Суд пацвердзіў: чалавек без рукі вінаваты, бо апладзіраваў

|

Скаргу Канстанціна Капліна – гродзенца, асуджанага за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня, Гродзенскі абласны суд пакінуў без задавальнення.

Інвалід Каплін, які не мае правай рукі, быў затрыманы на Савецкай плошчы за тое, што, як вынікала з міліцэйскага пратаколу, ён «пляскаў у ладкі».