У Гродне ўдзельнік кампаніі “Права выбару” адмовіўся ад назірання пасля таго, як яго жонцы прыгразілі звальненнем

|

Раманчук планаваў назіраць за ходам выбарчай кампаніі ў Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе №52. Аднак у канцы мінулага тыдня начальства выклікала яго жонку, якая працуе ў 4-й гарадской бальніцы Гродна.

 

“Намеснік па ідэалагічнай працы выклікаў маю жонку, сказаў, што яна знаходзіцца пад наглядам. Нібыта мая жонка ганьбіць шпіталь: сын водзіцца з БНФ, а муж удзельнічае ў назіранні. У выпадку чаго ёй прыгразілі звальненнем”, – распавёў актывіст.

 

У выніку ён адмовіўся назіраць за выбарамі.

 

Па Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе №52 балатуюцца сябар БХД пенсіянер Мікалай Баўсюк, галоўны ўрач Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра Тамара Далгашэй, сябар Партыі БНФ, дырэктар ААТ “Проектон” Валер Кісель і гандлёвы агент Сяргей Мякека.

 

“Як верыць такім камісіям?” На Гарадзеншчыне суды скасавалі рашэнні выбаркамаў аб нерэгістрацыі кандыдатаў