Суд пацвердзіў: чалавек без рукі вінаваты, бо апладзіраваў
6 ліпеня гарадскі суд Гродна прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў незаконным шэсці і пакараў штрафам у памеры 1 050 000 рублёў. Гэта рашэнне Каплін абскардзіў у абласным судзе.
На судовым працэсе 9 жніўня суддзя Анатоль Заяц скаргу інваліда не задаволіў.
У Капліна была маленькая, але ўсёткі надзея на тое, што абласны суд адменіць рашэнне гарадскога суда.
«Здавалася, людзі павінны разумець усю дурасць такіх вось рашэнняў», — сказаў ён.
Па інфармацыі гродзенскага праваабаронцы Віктара Сазонова, за апошнія 10–12 гадоў ніводная скарга, якая так ці інакш мае палітычны характар, не была задаволена.
«Створана сістэма, і яна баіцца штосьці змяніць.
У яе ёсць задача пасадзіць і аштрафаваць вызначаную колькасць людзей, і суддзі выконваюць, усведамляючы пры гэтым усю абсурднасць», — пракаментаваў рашэнне суда праваабаронца.
Паводле http://naviny.by