Польшча выступае за поўную адмену віз з Беларуссю

|

 

Дыпламат адзначыў, што безвізавы рэжым, які існаваў паміж Польшчай і Беларуссю да Шэнгенскага пагаднення, станоўча ўплываў на двухбаковае супрацоўніцтва. На сёння Польшча павінна ўзгадняць свае дзеянні ў візавых пытаннях з Еўрасаюзам.

 

Колькасць беларусаў, што імкнуцца наведаць суседнюю краіну, павялічваецца з кожным годам. Калі летась польская амбасада выдала 350 тысяч віз, то па выніках 2013 года гэтая лічба можа перавысіць 360 тысяч.

 

Генеральнае консультва Польшы ў Гродне выдае менш шэнгенскіх віз, чым польскія дыпламатычныя пляцоўкі ў Брэсце і Мінску. Так, за першыя шэсць месяцаў 2013 г. у Гродне выдадзена 20 341 шэнгенскіх візаў тэрмінам да года (у Брэсце, да параўнання, 27316 візаў).

 

Затое польскіх нацыянальных віз у Гродне выдаюць нашмат больш: у першым паўгоддзі – 15243 (у Брэсце – 11492).

 

Па колькасці шэнгенскіх віз, якія выдаюцца на некалькі год, консульства ў Гродне нашмат апярэдзіла аналагічную польскую дыпламатычную пляцоўку ў Брэсце. За гэты ж тэрмін Гродзенскае консульства выдала 3033 візы тэрмінам дзеяння тры гады, 140 – тэрмінам на чатыры гады і 101 візу на пяць год. У Брэсце гэтыя лічбы складаюць адпаведна 46, 4 і 2 візы.   


Паводле інфармацыі belta.by

Здымак pomnivsegda.by