У новым фотаальбоме пра Гародню могуць з’явіцца і твае працы

|

Тыя, хто жадае паўдзельнічаць у сумесным гарадзенскім фотапраекце, павінны прынесці ў клуб дыскі з фатаграфіямі ў невялікім фармаце (jpg, 72 dpi, да 800-1000 пікселяў па з вялікага боку, у імяні файла трэба напісаць сваё прозвішча і нумар, напрыклад: ivanov1.jpg).

 

Прымаюцца прыгожыя фота асноўных аб’ектаў горада, абноўленых вуліц, рэпартажныя і жанравыя фота, пейзажы і творчыя фатаграфіі, знятыя ў розныя сезоны і часы сутак. Колькасць прац – не абмежаваная. Тэрмін падачы прац – да 15 лютага 2010 г.

 

Пасля адбору неабходна будзе прадставіць адабраныя файлы ў добрай якасці (300 dpi, памер – ад 10х15 да 20х30, фармат – jpg, tiff, raw+). Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл. +37529 7882229.

Фота з архіву ТС