Лясгасы Гродзенскай вобласці пачалі нарыхтоўваць бярозавік

|

У асноўным сок збіраюць для перапрацоўкі на Гродзенскім кансервавым заводзе і фірме “АВС”, яшчэ 600 тон неапрацаванага бярозавіку cёлета экспартуюць у Літву, піша БелТА.

 

Традыцыйна лясгасы таксама будуць прадаваць бярозавік насельніцтву.

Нарыхтаваць бярозавы і кляновы сок можна і самастойна, аднак толькі за грошы і на вызначаных лясніцтвам дзялянках.

Незаконная здабыча соку забароненая. За парушэнне тэхналогіі нарыхтоўкі і нарыхтоўку  на ўчастках, дзе яна не дазваляецца, прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых велічынь (1 б.в. на сёння складае 130 тысяч рублёў).