Гродзенскія арнітолагі праверылі ўмовы жыцця сокалаў
Дзмітрый Вінчэўскі:
– Да таго ж нам было важна сабраць матэрыялы па харчаванні птушак: што дакладна і ў якіх прапорцыях яны ўжываюць, ці адрозніваецца склад харчавання ў розных гнёздах.
Ладзім даследванні ўжо трэці год, будзем параўноўваць.
Найчасцей вакол гняздоўяў гарадзенскіх сокалаў сустракаліся парэшткі хрушчоў і палёвак.
Сокалы-пустэльгі ў Гродне і ваколіцах сустракаюцца ўсё часцей.
Агульныя высновы рабіць яшчэ рана, але тое, што іх стала больш, ужо зразумела.
Два галоўных месцы, дзе цяпер гняздуюць сокалы, паводле Дзмітрыя Вінчэўскага, – Дзевятоўка і вуліца Паўднёвая.
Абодва мікрараёны разрастаюцца шматпавярховікамі, таму, калі нічога не зменіцца, птушак тут будзе ўсё больш.
Стала яшчэ лепш зразумелай і асноўная праблема – недахоп гнездавых нішаў адпаведных памераў.
align=”” alt=”Image 23263″ >
У адным з гнёздаў на Дзевятоўцы арнітолагі ўбачылі ажно 7 птушанят
Падрабязная фотасправаздача пра рэйд гродзенскіх арнітолагаў – на http://birdwatch.by