Масква ад нас далёка…
Пра працы фотамайстроў распавяла Ірына Сільвановіч, дырэктарка выставачнай залы:
–У гэтым годзе прадстаўлена 5 аўтараў, якія ў цэнтры ўвагі паставілі звычайныя рэчы. Здавалася, што мы праходзім побач, а яны змушаюць прыпыніцца і звярнуць увагу, задумацца і ўбачыць.
Прадстаўлена шмат розных накірункаў. Вось дзяўчына-фатограф зрабіла серыю нацюрмортаў, іншы аўтар зрабіў жанравыя здымкі. Цэлая серыя прысвечаная металу: розным інструментам, вырабам з металу.
З дзейнасцю фотаклуба, які прадставіў свае працы ў Гродне, спадарыня Ірына знаёмая некалькі гадоў:
– Памятаю, як 4 гады таму мы былі на адкрыцці выставы ў Маскве і прадстаўнікі «Студыі 110» запрасілі нас да сябе. У іх падобнае, як у нашага народнага фотаклуба, паўпадвальнае памяшканне, некалькі пакояў. У адным з іх – фотастудыя. Майстры гэтай студыі самі кажуць, што фатаздымак — гэта сродак дакументавання і ілюстрацыі.
Здымкі аўтара