Кантрабандысты зноў на працы
Дзьве няўдалыя спробы вывезці каля 200 пачак цыгарэт, схаваўшы іх у легкавых аўтамабілях, зрабілі кантрабандысты ў “Брузгах”.
Яны згубілі не толькі цыгарэты, але і машыны, лёс якіх вырашыць суд.
На “зялёнай” мяжы смаргонскія памежнікі ў 1.5 кіламетрах ад лініі мяжы знайшлі адразу 6 карабоў з цыгарэтамі.
Яшчэ 25 скрыняў цыгарэт перавозілі ва ўласным аўтамабіле жыхары Ашмянскага раёна, затрыманыя ў памежнай зоне.
Папярэдні раз у аналагічнай сітуацыі яны затрымліваліся 29 снежня.
Цыгарэтамі беларускай вытворчасці, якія беларускія памежнікі знайшлі на “зялёнай” мяжы і ў пункце пропуска “Прывалка” за пазамінулыя суткі, можна выкласці дарогу даўжынёй каля шасці кіламетраў.
Уся табачная прадукцыя прызначалася для кантрабанднага вывазу з Беларусі.
Калі ў міжнародным пункце пропуска 500 пачак цыгарэт спрабаваў прыхаваць грамадзянін Польшчы (мужчына паклаў цыгарэты пад матрац спальнага месца ў грузавым аўтамабілі «DAF»), то гаспадары астатніх цыгарэт засталіся невядомымі.
500 і 6000 пачак паводле аператыўнай інфармацыі знайшлі смаргонскія памежнікі адпаведна ў стозе сена ў раёне н.п. Гудзелішкі – у 800 метрах ад дзяржаўнай мяжы, а таксама ў лесе каля н.п. Градоўшчына.
Прыкмет парушэння дзяржаўнай мяжы пры гэтым не выяўлена.
Паводле http://gpk.gov.by