Беларус прыняў роды ў жонкі на польскай мяжы

|

Для сямейнай пары гэта сталася поўнай нечаканасцю: усю цяжарнасць жонка адчувала сябе цудоўна.

Роды ўначы давялося прымаць мужу проста ў аўтамабілі, прыпаркаваным на ўзбочыне каля закінутай запраўкі.

Калі нарадзіўся хлопчык, Валянцін паклаў сына побач з жонкай і паехаў да мяжы.

 

Польскія памежнікі з такой сітуацыяй сутыкнуліся ўпершыню.

Адзін з іх, Ян Лотыш, скончыў медыцынскія курсы. Ён і апекаваўся мамай і немаўляткам да прыезду “хуткай”.

Малы, якога назвалі Міхаілам, нарадзіўся вагой усяго 1800 грамаў, таму зараз змешчаны ў спецыяльны кювет і знаходзіцца пад наглядам польскіх дактароў.

 

Хлопчык з’явіўся на свет у ноч з 3 на 4 студзеня.

Мама хоча хутчэй перавезці сына дамоў у Беларусь, але гэта магчыма толькі ў спецыяльна абсталяваным аўтамабілі.

Пытанне транспартыроўкі вырашае беларускае консульства ў Беластоку.

Маленькі Міша паедзе праз мяжу па спецыяльным пасведчанні, якое дома заменяць на пашпарт.

 

Здымак з сайта http://www.mystery-queen.com