Гродзенскі “Нёман” выйшаў на другое месца адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі
“Нёман” (Гродна) – “Металургс” (Ліепая) – 5:1 (Палушын. 2, Бажко, 15, у большасці, Лісічкін, 23, Какашкін, 29, Яромін, 38 – Гіпцерс, 33).
Пераможная серыя “Нёмана” доўжыцца месяц, з 6 снежня 2011 года.
А з 10 кастрычніка да 5 лістапада гродзенскія хакеісты перамагалі ў дзесяці гульнях запар.
6 студзеня “Нёман” зноў згуляе з “Металугрсам”.
Турнірная табліца чэмпіяната Беларусі на сёння выглядае такім чынам:
- “Металург” (Жлобін) – 85 ачкоў (34 гульні)
- “Нёман” (Гродна) – 82 ачкі (35)
- “Гомель” – 80 (34)
- “Юнацтва” (Мінск) -65 (37)
- “Шахцёр” (Салігорск) -63 (34)
- “Ліда” – 45 (35)
- “Магілёў” – 40 (34)
- “Хімік-СКА” (Наваполацк) – 32 (34)
- “Металургс” (Ліепая) – 30 (35)
- “Брэст” – 24 (34)
- “Віцебск” – 24 (34).
Здымак Алісы Чэкатоўскай