Праваабаронцу звольнілі “за прагулы”
Распавядае Раман Юргель :
“Мяне звоньнілі нібыта за прагулы. Яшчэ ў кастрычніку я правёў у шпіталі больш за 2 тыдні, і гэтыя дні яны запісалі мне як прагулы.
Агульнага разліку яны не зрабілі да сённяшняга часу. Чамусці мяне хацелі зрабіць галоўным прагульшчыкам на прадпрыемстве. Нажаль на гэтым прадпрыемстве няма абароны працоўных, не існуе незалежных прафзвязаў, якія абаранялі б іхнія правы.
Па прадстаўленню кіраўніка аховы Васіля Шчарбука кіраўнік прадпрыемства “ABC” адмыслова звольніў мяне за прагулы, каб мяне нідзе ў горадзе не ўзялі на працу.
На маю думку, гарадзенская фірма ABC з’яўляецца блізкай да ўлады, бо кіраўніком аховы на ёй працуе былы міліцыянт, які кіраваў калоніямі, а ідэёлагам – жонка аднаго з галоўных гарадзенскіх ідэёлагаў.
Я буду далей змагацца”.
На дадзены момант Раман Юргель ужо уладкаваўся ахоўнікам на іншае гарадзенскае прадпрыемства, аднак змаганне за свае правы будзе працягваць.