Малатабоец Іван Ціхан паказаў лепшы вынік сезона ў свеце
У спаборніцтвах, што адбыліся ў Брэсце 25-26 мая, Ціхан кінуў молат на адлегласць 82,81.
– Я задаволены тым, што зноў выступаю ў сектары і радую сваімі вынікамі заўзятараў, – прыводзіць словы Івана Ціхана runners.ru . – Дзякуй усім, хто мяне падтрымліваў і дапамагаў усе гэтыя гады.
Трохразовы чэмпіём свету з Гродна не ўдзельнічаў у спаборніцтвах з моманту допінгавага скандалу пасля Алімпіяды 2008 года ў Пекіне, дзе ён заваяваў бронзавы медаль.
11 снежня 2008 года дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) прыняла рашэнне аб пазбаўленні медалёў пекінскай Алімпіяды беларускіх малатабойцаў Вадзіма Дзевятоўскага (2 месца) і Івана Ціхана (3 месца).
Спартоўцаў абвінавацілі ва ўжыванні допінгу – гармона тэстастэрона і абавязалі вярнуць медалі і дыпломы.
Інтарэсы беларусаў абаранялі адвакаты з Велікабрытаніі, Швейцарыі і Расіі.
Разбіральніцтвы па справе Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана цягнуліся амаль 2 гады, пакуль нарэшце Спартыўны арбітражны суд не стаў на бок беларускіх спартоўцаў.
5 жніўня 2010 года Вадзіму Дзевятоўскаму і Івану Ціхану ўрачыста вярнулі алімпійскія медалі Пекіна-2008 і кампенсавалі страты ў памеры 50 тысяч еўра.
Пасля гэтага Іван Ціхан з’ехаў трэніравацца ў Расію.
Здымак http://grodnonews.by