Паўла Савіцкага выклікалі ў зборную Беларусі
18 траўня зборная Беларусі на нейтральным полі ў Аўстрыі згуляе супраць Ірана, а 21 траўня – у гасцёх супраць каманды Ліхтэнштэйна.
Да гэтага таленавіты гарадзенскі футбаліст прайшоў праз усе юнацкія зборныя краіны, быў капітанам маладзёжнай каманды Беларусі.
У зборную Павал паедзе не ў найлепшым настроі: напярэдадні “Нёман” прайграў 11 траўня на сваім полі ў чарговай сустрэчы чэмпіянату краіны “Мінску” з лікам 0-1.
У складзе зборнай Беларусі можа згуляць і Сяргей Чэрнік, які летась бараніў гонар “Нёмана”, а зараз гуляе ў складзе БАТЭ.
Фота Паўла Савіцкага з афіцыйнай старонкі “Нёмана” у Фэйсбуку