Фестываль Cinema Perpetuum Mobile наведае Гродна

|

17 мая, субота, 21.00-23.00 – паказ пазаконкурснай праграмы анімацыі, абмеркаванне і чаяванне. Уваход 20 000.

 

18 мая, нядзеля, 21.00-23.00 – паказ пазаконкурснай праграмы беларускага кіно, абмеркаванне і чаяванне. Уваход 20 000.

 

Уваход на два дні праграмы – 30 000.

 

Штогадовы міжнародны фестываль караткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile гэта некамерцыйнае мерапрыемства, накіраванае на прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа.

 

Паказы СРМ-2014 пройдуць адначасова ў Гродне, Мінску і іншых абласных цэнтрах і гарадах Беларусі, а таксама за мяжой.