Запрашэнне на віртуальны шпацыр па Гродна
Мапа створана ў межах геаінфармацыйнага інтэрнэт-праекта інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс-Захад». Тут можна атрымаць інфармацыю аб арганізацыях або паслугах. Карыстальнікі сэрвісу могуць здзейсніць віртуальнае падарожжа па вуліцах Гродна з магчымасцю іх… панарамнага агляду.
І сапраўды – так. Спачатку, калі я націснула http://maps.interfax.by/grodno, знайшла свой дом, потым зрабіла невялічкі шпацыр па цэнтры, потым зайшла ў Румлёўскі парк… Але праект знаходзіцца ў стадыі тэставання, таму не ўсе рэсурсы даступныя.
«Ні адзін беларускі горад, акрамя Мінска, да старту нашага праекта не меў уласнай анлайн-карты з пашыраным наборам магчымасцяў», – адзначыла кіраўнік інтэрнэт- праектаў «Інтэрфакс-Захад», намеснік генеральнага дырэктара Наталля Крашеўская.
У працэсе развіцця «interfax.by-мапы» карыстальнікі змогуць самастойна абнаўляць звесткі аб горадзе, размяшчаць новыя фатаграфіі будынкаў. Такім чынам, у кожнага будынка ў горадзе можа з’явіцца персанальны міні-сайт. Наступным віртуальным горадам плануецца зрабіць Брэст.
З выкарыстаннем інф. агенцтва interfax
Фота за архіву ТС