Гарадзенскае выпрабаванне Латвіяй

|

Ужо ў першым перыядзе Любімаў, Пракопчык і Едэшка тройчы забілі ў браму гасцей.

Разгром ў трэцім перыядзе замацаваў украінскі “легіянер” нашай каманды Бобкин.

Заўтра “Нёман” сустрэнецца з яшчэ адной камандай з Латвіі – “Дынама-Юніёрс“.

Нагадаем, што зусім нядаўна ў гасцявой сустрэчы з гэтым клубам нашая дружына спачатку прайгравала па ходу сустрэчы з лікам 0-5, затым выйшла наперад 6-5, прапусціла гол на апошняй хвіліне (6-6) і толькі ў серыі штрафных кідкоў дамаглася перамогі над супернікам.

На сваёй пляцоўцы гарадзенцы наўрадці захочуць паўтарыць такі “трылер” – нервы ўласных заўзятараў трэба берагчы!

На здымку: гэтую атаку гарадзенцаў брамнік “металургаў” адбіў.

Фота Яраслава Ванюкевіча