Надвор’е ў Гродне: першыя выходныя кастрычніка будуць цёплымі і сухімі, потым прыйдуць холад і дажджы

|

Сёння, 2 кастрычніка, чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор’е, без ападкаў. Вецер паўночны 3-8 м/с, днём  парывы да 12 м/с,  месцамі па вобласці да 14 м/с. Тэмпература +15…+17ºС, месцамі па вобласці крыху ніжэй (+12ºС).

 

У суботу і нядзелю, 3-4 кастрычніка, воблачна з прасвятленнямі, збольшага без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман.

 

3 кастрычніка тэмпература ноччу +4…+9ºС, днём +14…+19ºС. Вецер заходні 5-10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с.

 

4 кастрычніка тэмпература ноччу +3…+8ºС, днём +18…+22ºС. Вецер паўднёвы 4-9 м/с.

 

Падобнае надвор’е з тэмпературай +17…+19ºС чакаецца ў панядзелак, 5 кастрычніка. Але ўжо ўвечары магчымыя даджы. У аўторак ноччу і днём верагодныя навальніца і дажджы, тэмпература ўпадзе да +10…+12ºС.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, сярэдняя тэмпература ў кастрычніку будзе на 1 градус вышэй за кліматычную норму, якая складае 13-19ºС. Колькасць ападкаў таксама не павінна істотна адрознівацца ад нормы (42-58 мм).

 

Узровень вады ў Нёмане паціху расце. Пакуль што ён яшчэ не дазваляе судаходства і складае 57 см. Тэмпература вады ў рацэ +14ºС.

 

Самы цёплы пачатак кастрычніка быў у 1981 годзе (+23,1ºС), самы халодны ў 1976 (-6,9ºС).