Час на сябе, сяброў і каханне

|

Першая агульная сустрэча слухачоў “Універсітэту Залатога Веку” была прысвечаная псіхалогіі сталага ўзросту.

Праводзіла яе псіхолаг-кансультант  Ірына Марыева (на здымку справа).

Наперадзе ва ўдзельнікаў праекта, які ладзіцца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”, цікавыя сустрэчы і дыскусіі па сэксуальным жыцці ў сталым ўзросце, юрыдычных пытаннях, якія могуць цікавіць сталых людзей, спосабах падтрымкі фізічнага і псіхічнага здароўя.

Апроч таго, удзельнікі праекта будуць наведваць розныя курсы па інтарэсах, некаторыя з якіх ініцыявалі і будуць праводзіць самі.

Ужо на наступным тыдні пачнецца навучанне карыстанню кампутарам, стартуе курс “Акадэмія мастацтваў Залатога Веку”.

Аматараў гісторыі роднага горада чакае першая экскурсія з цыклу “Вандроўкі ў часе і прасторы”, а тых, хто клапоціцца пра сваё здароўе – заняткі йогай.

>

Апроч таго, у межах праекта будзе працаваць курс “Жыццёвы дзённік у фотаздымках”.

Яго ўдзельнікі будуць ствараць своеасаблівую гісторыю ХХ-га ст. у выглядзе фотаздымкаў і ўспамінаў сталых гарадзенцаў пра розныя падзеі ў жыцці горада, краіны, свету.

Першыя Ўніверсітэты для сталых людзей пачалі ўзнікаць у пачатку 70-х гг. мінулага стагоддзя.

Сёння толькі ў суседняй Польшчы іх існуе больш за сотню.

 

Фота Вітаўта Рудніка