Бацькі, як дадатковая крыніца фінансавання
Зрэшты, падобная практыка ўжо ўкараняецца ў дашкольных установах Віцебска, Гомеля, Жодзіна, Наваполацка, Оршы, паколькі недастатковае бюджэтнае фінансаванне з’яўляецца асноўнай прычынай неякаснага харчавання дзяцей.
Для вырашэння праблемы намеснік міністра прапанаваў разгледзець магчымасць зніжэння кошту харчавання, паніжэння вытворчых выдаткаў, а таксама прыцягненне дадатковых крыніц фінансавання, у тым ліку сродкаў бацькоў. Увогуле, логіка зразумелая – калі нельга выбіць грошы з бюджэту, значыць, трэба выбіваць з бацькоў. Сёлета ўжо падвышалася аплата харчавання школьнікаў – з 15 да 20 тысяч у тыдзень.
Хутчэй за ўсё, у найблізкі час беларусаў чакае не толькі падвышэнне кошту камунальных паслуг, але і чарговае падвышэнне кошту дзіцячага харчавання, паведамляе afn.by.
Ілюстрацыя http://www.super-lady.ru