Слонімец прыме ўдзел у парадзе перамогі
Па словах Мікалая Лакцюшына, на вайну ён быў прызваны ў 1943 годзе. Спачатку трапіў у 365-ю мотастралковую брыгаду, якая знаходзілася ў Сталінградзе. Там прайшоў курс маладога байца, а потым быў адпраўлены ў мінамётнае падраздзяленне 65-й арміі, якой камандаваў двойчы Герой Савецкага Саюза Павел Батаў.
Ваяваў у Польшчы, Германіі. Узнагароджаны 22 медалямі і 3 ордэнамі.
Па інф. Газеты Слонімскай