Паўстанцаў узгадаюць у Свіслачы 27 кастрычніка
Традыцыйна ўдзельнікі ўшанавання наведваюць таксама фальварак Якушоўка, дзе правялі гады сайго дзяцінства браты Каліноўскія. На месцы фальварку, які належаў бацьку Каліноўскага, напрыканцы 1980-х былі праведзеныя раскопкі, адкрытыя падмуркі, планавалася рэканструкцыя сядзібы. Пакуль жа побач стаіць памятны крыж і камень.
Мясціны, звязаныя з паўстанцамі 1863 г. у Свіслачы і яе ваколіцах, на працягу апошніх 20 год сталі традыцыйным месцам паломніцтва патрыятычнай грамадскасці і цікаўных да роднай гісторыі беларусаў.
Здымак Яна Лялевіча