Тры аўтамабілі пашкоджаны, адзін чалавек загінуў у выніку аварыі на дарозе Гродна -Азёры

|

Аварыйную сітуацыю стварыў мікрааўтобус Ford, што выехаў на паласу сустрэчнага руху. Кіроўцу Rover, які ехаў па сваёй паласе насустрач, удалося пазбегнуць сутыкнення з ім. У выніку Ford з’ехаў у кувет і перакуліўся. Яго кіроўца не пацярпеў.

 

 

 

Але Rover, апынуўшыся ў выніку манеўра на сустрэчнай паласе, сутыкнуўся з мікрааўтобусам Volkswagen, што рухаўся ўслед за Ford.  Пасля сутыкнення з Rover мікрааўтобус  развярнула правым бокам упоперак дарогі, а легкавы аўтамабіль быў адкінуты ў кувет і ўспламяніўся.

 

 

Вадзіцелю ўдалося самастойна пакінуць машыну, але яе салон выгараў цалкам.

 

Кіроўца Volkswagen шпіталізаваны, яго пасажырка па дарозе ў шпіталь памерла.