Экспрэс-маршруты на рынак “Паўднёвы” адмянілі да канца лютага

|

Не будуць выходзіць на лініі аўтобусы:

№16Э “Вуліца Белыя Росы – Рынак “Паўднёвы”,

№20Э “Вуліца Дамброўскага – Рынак “Паўднёвы”,

№23Э “Фолюш – Рынак “Паўднёвы”,

№26Э “Дзевятоўка-7 – Рынак “Паўднёвы”,

№39 “Абласная філармонія – Рынак “Паўднёвы”.

 

Змяншэнне пасажырапатоку звязана з тым, што з пачатку году прадпрымальнікі масава перасталі выходзіць на працу на рынкі. Яны лічаць умовы працы, якія ўвёў указ №222, немагчымымі.