У апошнія дні лістапада ў Гродне яшчэ больш пацяплее

|

Уначы 27 лістапада і днём 28 лістапада будзе воблачна, часамі туман, дажджы. Затое тэмпература паветра ўначы будзе +3…+5, а днём +5…+7 у Гродне, па вобласці да 8 градусаў цяпла.

 

Да +5 у Горадзе і да +6 па вобласці будзе ноччу 29 лістапада, месцамі пройдуць моцныя дажджы. Днём – дажджы на большай частцы тэрыторыі, воблачна з праясненнямі, +1…+6, месцамі да +8.

30 лістапада захаваецца даждлівае надвор’е, уначы і раніцай туман, тэмпература паветра і ўдзень, і ўночы будзе +1…+7, днём месцамі да +8.

 

У суботу 1 снежня дождж  зменіцца мокрым снегам, магчымы слабы галалёд, тэмпература паветра знізіцца: -2…+3 уначы і 0…+5 днём.

2 снежня на большай частцы тэрыторыі вобласці чакаюцца ападкі, у асноўным мокры снег, на асобных участках дарогі галалёдзіца. Тэмпература паветра цягам сутак -3…+2.

 

Здымак http://www.liveinternet.ru