Дзень і ноч у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі
Дзённая праграма пад назвай “Падарожжа па гродзенскіх вуліцах: апавяданні вуліцы Замкавай” запланаваная з11 да 13 гадзін і будзе складацца з выступаў некалькіх калектываў:
– Узорны духавы аркестр дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі
– “Шалом-Алейхем” (яўрэйскі танец у выкананні ансамбля “Гарадзенскія карункі” Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, балетмайстар Л. Фадзіна).
– Яўрэйскія мелодыі. Скрыпка. Вольга Антончык.
– Польскі нацыянальны ансамбль песні і танца “Ляхіці” пад кіраўніцтвам Р.Завадскай.
– Эстрадна-духавы аркестр Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС пад кіраўніцтвам В. Матука.
– Народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Гасцінец” пад кіраўніцтвам А. Карповіча.
Ва ўнутраным дворыку музея будзе працаваць выстава-кірмаш народных майстроў, а ахвотныя змогуць сфатаграфавацца на фоне гарадзенскай вуліцы 18 стагоддзя..
Уваход вольны.
Вячэрняя праграма “Музыка скрозь стагоддзі: раманс і танец XIX–пач. XX ст.” пройдзе з 20 да 23 гадзін.
У праграме:
– Саксафон. I. Буракоў
– Рамансы і танцы ў выкананні ўзорнага ансамбля “ОниОна” (гімназія №5 г. Гродна)
– Рускі раманс ў выкананні М. Гаравой, М. Райдзюк – салістаў Гродзенскай капэлы
“Танец і тэатр” (В. Бальцэр, М. Вілімовіч, С. Косач, Д. Кайдалік)
– Джаз. Струнны квартэт “Ігніс”
– Хатні тэатр “Мар’я-умеліца”
Кошт квітка– 40.000 рублёў.