Рух на скрыжаванні Дзяржынскага і Астроўскага адкрыты
Аўтобусы грамадскага транспарта і некаторыя больш упэўненыя кіроўцы аўтамабіляў першымі апробвалі свежае асфальтнае пакрыццё. Засталося нанесці дарожную разметку і ўключыць светлафоры, якіх тут істотна паболела. Для поўнага адкрыцця развязкі неўзабаве электрыкі наладзяць лініі тралейбусных маршрутаў.