18 мільёнаў еўра на мадэрнізацыю ачысткі сцёкавых водаў у Гродне
Усяго ў мадэрнізацыю ўкладуць 18,3 мільёна еўра.
“Гроднаводаканал” пабудуе збудаванні біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў і абязвожвання рэшткаў сцёкавых водаў і набудзе неабходнае абсталяванне.
Праект прадугледжвае будаўніцтва новай станцыі абязвожвання ілу і блок з абсталяваннем, у тым ліку для хімічнага дазіравання, дадатковых магутнасцяў аэрацыі, новых адстойнікаў і новай насоснай станцыі адпампоўкі зваротнага ілу.
Тэрмін рэалізацыі праекта – 2017 год.
У выніку ўзровень канцэнтрацыі забруджванняў, якія з Нёману праз Літву і Расію трапляюць у Балтыйскае мора, зменьшыцца на 51 тону фосфару і 306 тон азоту ў год.
Аналагічныя праекты ажыццяўляюцца ў Брэсце і Віцебску, дзе ў мадэрнізацыю сістэм ачысткі сцёкавых водаў укладуць 18,4 і 21,2 мільёна еўра адпаведна.
Паводле http://belta.by
Здымак http://mainstro.ru