Сёлета на Гарадзеншчыне пабудуюць у 3 разы больш арэнднага жылля
У Гродне будуюцца чарговыя 2 шматпавярховіка з кватэрамі, прызначанымі пад арэнду.
104-кватэрны дом у мікрараёне Паўднёвы-5 здадуць у эксплутацыю ў 4 квартале, 72-кватэрны – у снежні.
Магчыма, яшчэ адна гарадзенская новабудоўля сёлета пойдзе пад арэнднае жыллё.
Усяго ў рэгіёне ў 2013 годзе плануецца пабудаваць 11,3 тысячы квадратных метраў арэнднага жылля.
Першыя ў Гродне 38 двух- і трохпракаёвых арэндных кватэр з’явіліся ў лістападзе 2012 года ў доме па вул.Таўлая 52.
У сакавіку 2013 года Гродзенскі гарвыканкам выдзеліў для камерцыйнага выкарыстання яшчэ 22 двухпакаёвыя кватэры ў доме №50 па вул.Таўлая.
У раённых гарадах Гродзенскай вобласці пад арэнду вылучаюцца ў асноўным асобныя кватэры.
Паводле Пастановы Саўміну Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2011 года, базавая стаўка платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонда ўсталяваная ў памеры 0,2 базавых велічыні (20 000 рублёў).
Паводле інфаомацыі http://belta.by