На галоўнай гарадзенскай плошчы пройдзе майстар-клас па фітнэсе
Публічны майстар-клас пройдзе ў 19 гадзін 10 траўня: цягам 45 хвілін інструктары падвучаць усіх ахвотных танцавальнай аэробіцы, ліціне і бодзі-камбату.
У гэты ж дзень адбудзецца флэшмоб з адначасовым выкананнем фітнэс-комплекса, дыскатэка, распачнецца конкурс “Ледзі фітнэс Гродна-2013”.
11 траўня праект “Тыдзень фітнэсу” прэзентуюць у моладзевым цэнтры “Гродна”.
14 траўня пройдзе дабрачынная акцыя “Спартоўцы дзецям” – катанне на каньках з выхаванцамі дзіцячага дома.
15 траўня ў 17 гадзін адбудзецца прэзентацыя фотавыставы “Фітнэс”.
Асноўнай падзеяй 16 траўня стане гран-пры Гродзенскай вобласці “Фітнэс-стыль” (мадэльны фітнэс, спаборніцтвы па фітнэсе сярод дзяцей).
Лекцыі для інструктараў і аматараў фітнэсу “Тэорыя і практыка фітнэсу” пройдуць з 11 да 15.30 у моладзевым цэнтры “Гродна” 17 траўня.
У заключны дзень, 18 траўня, запланаваны конкурс прыгажосці і здароўя “Ледзі фітнэс Гродна-2013”, фотаконкурс “Лепшы фатограф Тыдня фітнэсу”.
Здымак http://brsmgrodno.livejournal.com