“Нёман” мінімальна абыграў “Гомель”

|

Адзіную шайбу ў матчы закінуў Яраслаў Крыстэк. Гэта адбылося ў пачатку другога перыяду. Аляксандр Усенка згуляў з Крыстэкам, які і забіў вырашальную шайбу ў матчы.

 

“Гомель” – “Нёман” 0:1 (0:0, 0:1, 0:0)

 

Шайбу закінуў:

0:1 Яраслаў Крыстэк (Аляксандр Усенка ) 20:44

 

Пасля матчу галоўны трэнер “ Нёмана” Сяргей Пушкоў:

“Мне сённяшняя гульня вельмі спадабалася таму, што яна была розная: першы перыяд абедзве каманды акуратна пачалі, правяраючы адзін аднаго. Абедзве каманды спрабавалі ствараць шмат момантаў – як мы, так і каманда гаспадароў. Што бы я адзначыў у гульні сваёй каманды – хлопцы гулялі вельмі дысцыплінавана, пра што гаварылі на перадматчавым сходзе, практычна ўсё было выканана. Адзінае – не дастаткова было рэалізавана момантаў. А так – вельмі дысцыплінавана, цярпліва з першай да апошняй хвіліны. І поспех сёння быў на нашым баку. Дзякую за добрае выкананне сваіх гульнявых абавязкаў”.

 

Здымкі hcgomel.com