Траўмапункт у Гродне зменіць рэжым працы, а ў паліклініках з’явяцца перавязачныя і гіпсавыя
З 1 лістапада змяняецца парадак работы гарадскога траўмапункта. Як распавёў grodnonews.by начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Андрэй Стрыжак, цяпер сюды звяртаюцца траўміраваныя пацыенты як на першасны, так і на наступны прыёмы. Новаўвядзенне прадугледжвае, што траўмапункт будзе аказваць экстранную дапамогу на пачатковым этапе.