Сталі вядомыя новыя кошты на навучанне ў Гродзенскіх ВНУ

|

Найдаражэйшая спецыяльнасць сёлета – “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (для студэнтаў, якія не маюць пасведчання кіроўцы катэгорыі В)”. Для тых, хто адвучыўся ў аўташколе, – 13,74 мільёна.

 

Найменьш заплоцяць першакурснікі, якія будуць навучацца па спецыяльнасцях, звязаных з гісторыяй, сацыялогіяй, дашкольнай і пачатковай адукацыяй, сацыяльнай работай, біялогіяй, матэматыкай і кампутарнымі тэхналогіямі.

 

Каля 15 мільёнаў каштуе навучанне на спецыяльнасцях эканамічнага і юрыдычнага профілю.

Вучобу на другім-пятым курсе дзённай формы ацанілі ад 8 да 14 мільёнаў рублёў. Летась – 7-11 мільёнаў.

 

У медыцынскім універсітэце год навучання будзе каштаваць ад 15 да 16 мільёнаў. У мінулым годзе навучанне на найдаражэйшым лячэбным факультэце каштавала больш за 13 мільёнаў, цяпер – 16,15 мільёна.

Найменьш заплоцяць студэнты аграрнага ўніверсітэта – 7-9,5 мільёна рублёў за год навучання.

Самая танная спецыяльнасць – “Зоатэхнія”. Больш за 9, 5 мільёна рублёў будзе каштаваць вучоба на спецыяльнасцях эканамічнага профілю.