У Гродне ў прыватным доме выбухнуў кацёл: пацярпелі маладая маці і дзіця

|

У доме разарвала вадападагравальны кацёл 2010 года вытворчасці, які працаваў на цвёрдым паліве. Выбух пашкодзіў сам кацёл, унутраныя перагародкі паміж топачным аддзяленнем, ваннай і пакоем, а таксама шклопакет. На шчасце, ён не стаў прычынай пажару. Дом надалей застаецца прыдатным для жыцця. Работнікі МНС дапамаглі гаспадарам вынесці пашкоджаны кацёл у двор дома.

 

54-гадовая гаспадыня ў момант здарэння была на працы. У доме знаходзіліся яе дарослая дачка і чатырохмесячная ўнучка. Яны самастойна пакінулі дом і звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Маладая мама апяклася аб распаленую металічную паверхню катла (3% цела). Яе шпіталізавалі ў апёкавае аддзяленне бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Дзяўчынка дастаўлена ў дзіцячую бальніцу для назірання з меркаваным дыягназам “атручэнне чадным газам сярэдняй ступені”. Стан пацярпелых здавальняючы.

 

Меркаваная прычына разрыву катла – адсутнасць цыркуляцыі цепланосбіта ў сістэме.