На пляцоўку будаўніцтва АЭС у Астраўцы прыйшлі археолагі
Дырэкцыя будучай АЭС заключыла з навукоўцамі дамову адпаведна патрабаванням заканадаўства.
Побач з зонай будаўніцтва АЭС знаходзяцца аб’екты, унесеныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны.
Гэта гарадзішча і паселішча каля вёскі Гуры і археалагічны аб’ект каля Баброўнікаў.
Звестак, якія падцвярджаюць наяўнасць археалагічных помнікаў непасрэдна на тэрыторыі будоўлі пакуль няма.
Каб спраўдзіць гэта, за тыдзень археолагі мусяць даследаваць 400 га.
Акрамя таго, будзе даследавана зона будаўніцтва аўтадарогі і веткі чыгункі.
Паводле БелТА
Фота з сайта http://news.open.by