Прэзентацыя кнігі пра хор “Бацькаўшчына”

|

Аўтарам кронікі жыцця хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” з’яўляецца Міхась Амялішка (на здымку).

У творы распавядаецца пра гісторыю стварэння хора ў лістападзе 1991 г., а таксама пра ключавыя падзеі ў гісторыі хора, яго ўдзельнікаў.

Мы стварылі духоўны хор, які падараваў людзям каля трох сотняў канцэртаў. Такую працу маглі выканаць нашыя харысты без матэрыяльнай падтрымкі дзяржаўных структураў. Хор жыве, спявае на сваёй мове, на якой тысячы год гаварылі нашы продкі, і выконвае Боскае прызначэнне выхоўваць людзей у духу высокіх маральных прынцыпаў” – напісаў у эпілогу да кнігі яе аўтар.

У час прэзентацыі можна будзе пазнаёміцца і з іншым творам сп. Амялішкі – раманам-успамінам “Заблудлыя“.

Імпрэза распачнецца ў 19.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а, другі паверх.

Фота: Радыё Рацыя