Падаткавая інспекцыя цікавіцца падлеткамі
Падаткавікі зацікавіліся падлеткамі, якія вывучалі польскую мову ў “Палоніцы” ў мінулым навучальным годзе.
Праверка дзейнасці “Палонікі” доўжыцца амаль месяц.
Кіраўніцтва арганізацыі прадставіла падаткавай інспекцыі спісы навучэнцаў курсаў.
За гэты час у падаткавую выклікалі тузін мінулагодніх дарослых выпускнікоў, у якіх распытвалі, калі, каму і колькі яны плацілі за навучанне.
Сёння запрашэнні на размову ў падаткавую пачалі прыходзіць на імя 15-гадовых выпускнікоў.
Бацькі дзяцей на размову не пусцілі.
Намесніца старшыні арганізацыі Анжаліка Арэхва: “Нам хаваць няма чаго, але гэтая сітуацыя непрыемная, бо непакояцца нашыя кліенты. Сёлета да нас на курсы прыйшло ў тры разы больш навучэнцаў, чым у мінулым годзе. Мы самі перадалі ўсе спісы ў падаткавую, але каму з людзей спадабаецца, калі яму будуць прыходзіць запрашэнні ў падаткавую”.
На фота: Анжаліка Борыс