Да Калядаў у Фарным касцёле з’явіцца “Глёрыя”

|

Цэнтральны алтар Фарнага касцёла ўяўляе сабой унікальны помнік мастацтва.

Больш за 20 фігур апосталаў, святых, мецэнатаў касцёла былі вырабленыя для алтара ў 30-я гг. 18-га ст. кёнігсбергскім рэзьбяром Янам Шмідтам.

алтар Фарнага касцёла

Пажар, віной якому была аварыя электраправодкі, знішчыў рэльефныя калоны, частку балюстрады, дэкор, чатыры скульптуры.

Як паведаміла БЕЛТА, зараз воранаўскі разьбяр Казімір Місюра і яго сын Ігар сканчаюць працу над скульптурамі апостала Сымона і Святога Амброзія.

Адначасова літоўскія рэстаўратары займаюцца пазалотай асобных частак алтара.

алтар Фарнага касцёла

На працягу наступнага года алтар мусіць быць цалкам пафарбаваны. Значна больш часу пойдзе на яго пазалоту – гэта патрабуе шмат грошай і часу.

 

Фота: prosto-free.livejournal.com