Ваенная выстава ў Старым замку

|

Экспанаты для выставы, якая ладзіцца да 70-ай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, падбіраліся не толькі з музейных фондаў, але і ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці, з прыватных калекцый і нават з Музея Айчыннай вайны ў Мінску.

 

Навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Андрэй Вашкевіч:

На мой погляд, выстава ўнікальная.

Упершыню мы столькі ўвагі надалі падзеям акупацыі Гродна, побыту гараджан, ваеннапалонных.

З нашых фондаў прадстаўленая зброя, узнагароды, фотаздымкі.

Унікальныя здымкі нам пазычылі ўладальнікі прыватных калекцый, нямецкую і савецкую форму – Музей Айчыннай вайны.

З абласнога архіва мы маем цікавыя дакументы перыяду акупацыі, сярод якіх абвесткі, пашпарты, дакументы акпацыйных установаў.


Адкрыццё выставы ў Старым замку адбудзецца заўтра ў 16.00.

Выстава будзе працаваць да 3 ліпеня.