“Прывалку” чакае рэканструкцыя

Кіраўнік гродзенская рэгіянальная мытні Васіль Дземянцей адзначыў, што праблемай застаецца незаконны масавы вываз цыгарэт і паліва грузавікамі. Нават тыя фуры, што едуць у польскіх кірунках, заварочваюць на “Прывалку”, бо ліоўскі бок не абмяжоўвае колькасць вывазу паліва.

 

Асобным пытаннем на абмеркаванні стала рэканструкцыя пункта пропуска, якая плануецца на перыяд з 1 верасня да 15 кастрычніка. Пункт пропуска на гэты час плануецца цалкам закрыць, каб знесці старыя будынкі і пракласці неабходныя камунікацыі.

 

“Грузавікі мы будзем перанакіроўваць на польскія напрамкі і на літоўскі бліжэй да Ашмянаў, – каментуе планы Васіль Дземянцей. – Нашая пагранічная і мытная службы падрыхтаваныя, каб арганізаваць перасячэнне мяжы легкавым транспартным сродкам праз пункт пропуска “Парэчча”. Але з боку літоўскай мытні пакуль няма неабходнай інфраструктуры”.

 

Пасля адкрыцця пункт пропуска “Прывалка” стане адным з самых сучасных на мяжы з Еўразвязам. Прапускная здольнасць аўтамабіляў павялічыцца ў тры разы, з’явяцца стацыянарны надгядны комплекс, сучасныя сродкі мытнага кантролю.

 

Кіраўнік рэгіянальнай мытні паведаміў, што на аднаўленне пункта пропуска будзе выдзелена каля трыццаці мільярдаў рублёў.

 

Паводле grodnoplustv.by